Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ "ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, РОДНАЯ МОВА!"

Дата: 19 сентября 2022 в 10:15
99 просмотров

Родная мова – душа народа. На працягу тыдня роднай мовы «ЯК ТЫ ДОРАГА МНЕ, РОДНАЯ МОВА!», якая праходзіць з 19.09. - 23.09.2022, вучні школы актыўна паказваюць свае веды ў веданні прыказак і прымавак на беларускай мове і праявляюць свой багаты слоўнікавы запас. Гучаць цеплыя вершы аб роднай мове.

Янка Купала "Роднае слова"

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!

Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,

Дый дарма: жывеш як жыло!

Свабоднае слова, ты, роднае слова!

Зайграй ты смялей, весялей!

Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
Жывеш ты на хвалу людзей.

Загнанае слова, ты, роднае слова!

Грымі ж над радзімай зямлёй:

Што родная мова, хоць бедная мова,

Мілей найбагатшай чужой!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.