Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс фотаздымкаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Дата: 5 августа 2016 в 15:09
415 просмотров

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Беларусь сінявокая» (пейзаж – сельскі і гарадскі, рэкі і азёры);
«Дзівоснае побач» (раслінны і жывёльны свет Беларусі);
«Беларусь у фармаце 3D»(стэрэафотаздымкі па наступных тэматыках: сельскі і гарадскі пейзаж, жывёлы Беларусі, помнікі гісторыі
і культуры Беларусі);
«Навуковае фота» (фотаздымкі, зробленыя ў працэсе навуковых даследванняў).

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца ў трох узроставых катэгорыях:

з 6 да 11 гадоў уключна;

з 12 да 15 гадоў уключна;

з 16 да 31 года ўключна.

Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыянт фотаработ у фармаце JPЕG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да конкурсу фотаздымкаў не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы; прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем раёна, вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі фотаработ з’яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на конкурс фотаздымкаў адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фатаграфій аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку.

Работы, накіраваныя на абласны этап конкурсу, могуць публікавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства. 

Конкурсныя матэрыялы прымаюцца у каб.216, 224  да  21 верасня 2016 года.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.