Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

02.12.2017 - адбылося адкрыццё школьнага этнаграфічнага музея "Скарбонка"

Дата: 4 декабря 2017 в 10:22, Обновлено 4 декабря 2017 в 16:54
1 105 просмотров

Гасцінна прадстае куточак даўніны,

Нібы палац, старанна збудаваны

Нашчадкамі ў школе нумар тры,

Хоць і не значыцца ў “Генеральным плане”.

Дзе даўніна, насуперак гадам

да нас данесла вечнае, святое!

ФОТААЛЬБОМ                                                                                     Член ГААСПБ Браніслаў Ермашкевіч

2 снежня 2017 г. у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №3 імя В.М.Усава г.Гродна” адбылося адкрыццё этнаграфічнага музея “Скарбонка”. У свяце прынялі ўдзел вучні, іх бацькі, настаўнікі. Сярод гасцей - ганаровы член грамацкага аб'яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ермашкевіч Б.І., народны вакальны ансамбль “Зарачанскія крынічкі”.

Удзельнікі свята змаглі пачаставацца нацыянальнымі беларускімі стравамі, якія падрыхтавалі удзельнікі праекта "Госці ў хату" – калектывы 1-7 класаў разам з бацькамі.

Мэта нашага музея - знаёміць дзяцей з культурай беларускага народа, прабуджаць цікавасць да свайго радаводу, да сям’і, да гісторыі роднага краю, выхоўваць пачуццё гонару за працоўныя, творчыя справы старэйшых пакаленняў, фарміраваць пацуццё павагі і любові да роднай хаты, да свайго роду, да сваёй Радзімы.

Галоўнай умовай адраджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў з’яўляецца зварот да роднай мовы, народных традыцый, культуры, вуснай паэтычнай творчасці: песні, абрады, гульні, рамёствы, звычаі. Калі ўсё добрае, назапашанае нашымі продкамі залажыць у малодшым узросце, гэта і застанецца, гэта будзе з кожным усё жыццё.

Бо і сэрца, і розум дзяцей чыстыя!

Бо ад дарослых залежыць, якім выхаваем новае пакаленне грамадзян незалежнай Беларусі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.