Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сегодня "Настаўніцкая газета" познакомила своих читателей с мероприятием, которое прошло 10 февраля в нашей школе в рамках акции "Эстафета Победы"

Дата: 13 февраля 2015 в 20:48, Обновлено 13 февраля 2015 в 20:55
916 просмотров

Читайте дальше... http://nastgaz.by/%D1%8D%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%84%D0%B5%D1%82%D0%B0-%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%86%D1%96/

Сярэдняя школа № 3 Гродна прыняла эстафету “Перамога-70”, якая стартавала 2 лютага ад сцен Брэсцкай крэпасці. Тут прайшоў “Урок мужнасці”, на якім прысутнічалі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранкамітэта Рэспублікі Беларусь, навучэнцы ваенна-патрыятычных і кадэцкіх класаў Гродна.

Эстафета, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамогі, праводзіцца па рашэнні Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі дзяржаў — удзельніц СНД. Эстафету прымаюць пагранічныя атрады, навучальныя ўстановы 9 краін СНД. 18 лютага ў месцы, дзе сыходзяцца межы Беларусі, Расіі і Латвіі, эстафета будзе перададзена прадстаўнікам пагранічнай службы Расіі. Агульная працягласць маршруту эстафеты складае больш за 60 тысяч кіламетраў.
— Для нашай школы прымаць эстафету Перамогі — вялікі гонар, — сказала дырэктар сярэдняй школы № 3 імя В.М.Усава Ірына Коўшык. — Мы не першы раз становімся актыўнымі ўдзельнікамі гэтага патрыятычнага мерапрыемства. У 2000 годзе менавіта ў нашай школе быў дадзены старт эстафеце, прысвечанай 55-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Школа носіць імя пагранічніка Віктара Усава, застава якога адной з першых на Гродзеншчыне дала мужны бой фашысцкім захопнікам у чэрвені 1941 года. У школе актыўна дзейнічае клуб юных сяброў пагранічнікаў “Усавец”. Вучні гарачымі апладысментамі сустрэлі сваіх даўніх сяброў — ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Абялеўскага, ветэранаў пагранічных войскаў Браніслава Ермашкевіча і Міхаіла Скомскага. Міхаіл Іванавіч, звяртаючыся да школьнікаў, сказаў, што Перамога 1945 года — гэта сёння Перамога і маладога пакалення ХХІ стагоддзя, якому ветэраны перадаюць памяць аб ёй і якое павінна несці гэтую памяць і павагу да пераможцаў наступным пакаленням.
Намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Дзяржпагранкамітэта, старшы эстафетнай групы, палкоўнік Віктар Плісік перадаў сімвалічны знак эстафеты навучэнцы Гродзенскага абласнога кадэцкага вучылішча Вераніцы Бялятка.
Падчас урока мужнасці адбылася яшчэ адна значная падзея — вучні сярэдняй школы № 3 атрымалі членскія білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Потым удзельнікі эстафеты правялі мітынг каля мемарыяльнага помніка воінам-пагранічнікам. У мітынгу ўдзельнічалі ваеннаслужачыя, студэнты, школьнікі горада. Падчас мерапрыемства дырэктару сярэдняй школы № 3 Гродна Ірыне Коўшык, дырэктару сярэдняй школы № 11 Алене Адамовіч і дырэктару сярэдняй школы № 33 Юрыю Корыкаву за вялікі ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі былі ўручаны памятныя знакі “70 гадоў Гродзенскай пагранічнай групе”.

Надзея ВАШКЕЛЕВІЧ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.