Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Увага! Конкурс “На лепшую самаробную кнігу”.

Дата: 27 июня 2017 в 20:33
549 просмотров

Абласны конкурс “На лепшую самаробную кнігу” праводзіцца з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію, развіцця і падтрымкі навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўлен­чым мастацтвам, стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзеншчыны  ў межах 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Паважаныя бацькі і вучні!

Паўдзельнічаць у незвычайным конкурсе можа любы жыхар Гродзеншчыны, незалежна ад узросту, роду заняткаў ці ўзроўню адукацыі. Галоўнае патрабаванне да конкурснай працы – творчы падыход і адмова ад камп’ютарных тэхналогій у стварэнні кніжкі.

Работы афармляюцца толькі на бе­ла­рус­кай мове. Друкаваныя і складзеныя ў фотаальбомы ці канцылярскія папкі працы не будуць прыняты да разгляду журы.
Прэзентацыя калекцыі лепшых самаробных кніг і ўзнага­роджванне пераможцаў адбудзецца падчас правядзення Міжнародных ХХІ Гарадзенскіх навуковых чытанняў “Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны” у верасні 2017 года.     

ВЫ любіце чытаць кнігі! ВЫ творчая і крэатыўная асоба! Захапляецеся літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам! Запрашаем прыняць удзел у абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу”.

Мы чакаем Вашы работы да 28 жніўня 2017 года.

Свае самаробныя кніжкі можна прадставіць у каб.216, 216-а

Парадак арганізацыі і правядзення абласнога конкурсу “На лепшую самаробную кнігу” 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.