Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Акция помощи животным из приюта "Преданное сердце"

Дата: 24 мая 2019 в 08:20, Обновлено 24 мая 2019 в 08:30
471 просмотр

В нашей школе прошла акция по сбору помощи бездомным животным, находящимся в приюте "Преданное сердце". Вот, что написала об этом учитель белорусского языка и литературы Тамара Николаевна Парфенчик.

   

На апошнім уроку беларускай літаратуры пяцікласнікі пісалі творчую работу “ Мой хатні гадаванец”. Дзеці з задавальненнем выказвалися пра сваіх дамашніх любімцаў, бо так прыемна мець дома маленькага сябра: сабаку, ката, папугая, хамяка ці якую-небудзь іншую жывёлу. Яны вучаць кожнага з нас дабрыні.  Мы кормім іх, клапоцімся пра іх, гуляем з імі. Нам гэта прыносіць вялікае  задавальненне. У сваю чаргу нашы гадаванцы радуюць нас сваёй непасрэднасцю, наіўнасцю, даверлівым стаўленнем да людзей. Ніхто не можа не заўважыць, што ў нашых маленькіх сяброў ёсць свой уласны ўнутраны свет. І кожны назіральны гаспадар бачыць, што вельмі многае жывёлы разумеюць, вось толькі сказаць нічога не могуць. Чым часта, на жаль, карыстаюцца безадказныя і жорсткія людзі.
    Вось і ў нашым горадзе шмат пакінутых жывёл. Душа баліць, калі чуеш пра іх. 
    І калі Зейналава В. В. і Макарава А. В. аб’явілі акцыю “Адданае сэрца” па дапамозе кінутым у бядзе жывёлам, пяцікласнікі дружна на яе адклікнуліся. Неслі ўсё, што дазволілі бацькі і нават тое, што не дазвалялі. Наскова А., вучаніца 5 “А” класа вырашыла разам з бацькамі дапамагаць кінутым жывёлам штомесячна, а Кароўкіна А. прынесла усё, што прымаюць у прыюце для жывёл, шмат дапамогі аказалі і другія пяцікласнікі. Так прыемна было назіраць іх шчаслівы і добрыя вочкі, якія гарэлі радасцю, што яны дапамагаюць братам нашым меншым. Гэтыя дзеці ведаюць, што такое міласэрнасць і спагада! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.